Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч
беларускі літаратуразнаўца, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нічы́пар Еўдакі́мавіч Пашке́віч (12 снежня 1924, Філістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці — 5 лютага 2003; Псеўданімы: П. Зелянькоўскі, А. Каліна, К. Кветка, А. Крушына) — беларускі літаратуразнавец, крытык, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча. Вучоба перапынілася з-за Другой сусветнай вайны, у 1942 годзе ўступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Граза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 года — загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946—1948 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 годзе скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951—1956). У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гадах — рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961—1969 гадах — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гадах рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 года — першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 года — рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1979—1987 гадах — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 года ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1958 г. Памёр у 2003 годзе.
Remove ads
Творчасць
З артыкуламі выступаў ў друку з 1948 года. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпическом направлении» (Масква, 1969).
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі.
- Заслужаны работнік культуры БССР (1974).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads