Нішча (возера)
возера ў Росіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нішча (руск.: Нища) — возера ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, у басейне ракі Нішча (выцякае з возера), каля вёскі Баярына.
Плошча паверхні возера 0,824 км². Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м. Плошча вадазбору 255 км². Берагавая лінія звілістая. На возеры некалькі астравоў. Зона мелкаводдзя высланая пяском, торфам, камянямі. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Нішчанка, Слынніца, Утуга і ручаі[1]. Выцякае рака Нішча.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, гусцяра, лешч, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads