Нэлі Валянцінаўна Равяка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нэлі Валянцінаўна Равяка (5 студзеня 1942, г. Раднікі, Іванаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Нэлі Валянцінаўна Равяка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1965 годзе. Працавала ў Іжэўску, з 1978 года — старшы выкладчык кафедраў архітэктуры прамысловых будынкаў і горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: корпус аўтавытворчасці (1970—1972, у аўтарскім калектыве), вадналыжная база мотазавода (1970), Воткінскі завод газавай апаратуры (1973, у аўтарскім калектыве) у Іжэўску.

Аўтар публікацый і метадычных прац па архітэктуры прамысловых будынкаў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads