Окра
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Окра, Стараруднянскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня Окры 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне.
Асноўны прыток — рака Рудзенка (злева). Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма двухбаковая, лугавая, у ніжнім цячэнні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця ракі Рудзенка), на астатнім працягу звілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м. У басейне ракі (на пойме Дняпра) старычныя азёры Вялікае, Бутач[1].
Каля ракі населеныя пункты Старая Рудня, Завад, Баранаўка, Сухі Востраў (нежылы)[1].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9, 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads