Окурыгана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Окурыгана (яп.: 送り仮名, літаральна «суправаджальная кана») — суфіксы ў выглядзе каны для іерогліфаў кандзі ў японскай мове. Окурыгана звычайна ўжываецца для змянення форм прыметнікаў і дзеясловаў, можа паказваць час (мінулы альбо цяперашні/будучы), сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне, катэгорыі ветлівасці, а таксама выконваць іншыя функцыі словаўтварэння. У сучаснай пісьмовай мове окурыгана амаль заўсёды запісваецца хіраганай; у мінулым для гэтых мэтаў часта ўжывалася катакана.

Кандзі漢字

Кана仮名

Ужыванне

Гістарычныя

Транскрыпцыі

  • Ромадзіローマ字
    • Кунрэй-сікі訓令式
    • Ніхон-сікі日本式
    • Хэпбёрнヘボン式

Лацініца · Кірыліца

Remove ads

Марфалогія

Окурыгана ў японскай мове паказвае час і сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне ў прыметніках. Большасць прыметнікаў прытрымліваюцца прыведзенага шаблона словаўтварэння. На прыкладзе кандзі 高 («высокі») можна паказаць асноўныя чатыры формы японскага прыметніка. Корань усіх гэтых слоў выражаецца іерогліфам 高 (така), аднак важная інфармацыя пра час ці адмаўленне перадаецца окурыганай, якая ідзе пасля кандзі.

  • (такаі) : Высокі (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час), значыць «[нешта з'яўляецца] высокім».
  • かった (такакатта) : Высокі (сцвярджэнне, мінулы час), значыць «[нешта было] высокім/дарагім».
  • くない (такакунай) : Высокі (адмаўленне, цяперашні/будучы час), значыць «[нешта з'яўляецца] недарагім/невысокім».
  • くなかった (такакунакатта) : Высокі (адмаўленне, мінулы час), значыць «[нешта было] недарагім/невысокім».

Формы японскіх дзеясловаў утвараюцца падобным чынам: каранёвае значэнне звычайна выражаецца з дапамогай аднаго ці некалькіх кандзі на пачатку слова, а час, адмаўленне, катэгорыі ветлівасці і іншыя марфалагічныя прызнакі выражаюцца з дапамогай окурыганы.

  • 食べ (табэру) : Есці (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час, простая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べます (табэмасу) : Есці (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べない (табэнай) : Есці (адмаўленне, цяперашні/будучы час, простая форма), значыць «[нехта] не есць».
  • 食べ (табэта) : Есці (сцвярджэнне, мінулы час, простая форма), значыць «[нехта] еў».
  • 食べなかった (табэнакатта) : Есці (адмаўленне, мінулы час, простая форма), значыць «[нехта] не еў».

Апроч простай формы існуе нейтральна-ветлівая форма (часам яе завуць наўпрост формай на «масу»), якой варта карыстацца, напрыклад, пры зносінах з выпадковым спадарожнікам ці малазнаёмым чалавекам.

  • 食べます (табэмасу) : Есці (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べません (табэмасэн) : Есці (адмаўленне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] не есць».
  • 食べました (табэмасіта) : Есці (сцвярджэнне, мінулы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] еў».
  • 食べませんでした (табэмасэн дэсіта) : Есці (адмаўленне, мінулы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] не еў».
Remove ads

Выпраўленне неадназначнасці

Окурыгана ўжываецца для адрознення кандзі, якія маюць розныя чытанні. Звычайна гэта патрэбна для найбольш распаўсюджаных іерогліфаў, якія маюць некалькі значэнняў (як правіла, вельмі блізкіх), але вымаўляюцца па-рознаму. Окурыгана ў гэтым выпадку грае ролю ключа, які запісваецца пасля кандзі, і дапамагае чытачу правільна вызначыць чытанне і значэнне слова.

У якасці прыклада неадназначнасці можна ўзяць распаўсюджаныя кандзі 上 «верх» і 下 «ніз».

  • 上がる (агару) : «узыходзіць/рыхтавацца/завяршаць», дзе 上 чытаецца як а.
  • 上る (нобору) : «узбірацца/забірацца ўверх», дзе 上 чытаецца як нобо
  • 下さる (кудасару) : «даваць [мяркуецца, што прамоўца ніжэй па сацыяльнай лесвіцы]», дзе 下 чытаецца як куда.
  • 下りる (орыру) : «аддаваць/паблажаць», дзе 下 чытается як о.
  • 下がる (сагару) : «падаць/гайдацца/вісець», дзе 下 чытаецца як са
  • 話 (ханасі) : «размова» — назоўнік.
  • 話し (ханасі) : «казаць» — дзеяслоў.

Японскім міністэраствам адукацыі створаны правілы, якія прадпісваюць выкарыстанне окурыганы ў кожным дакладным выпадку, аднак на практыцы ад гэтых правілаў часта сустракаюцца адхіленні, асабліва ў старых кнігах ці пры зносінах праз камп'ютар. Напрыклад, стандартны запіс слова курэгата (вечар) — 暮れ方, аднак напісанне 暮方 у інтэрнэце сустракаецца часцей.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Пряхина Л. В. «Окуригана в современном японском языке». — М., Муравей, 2002 г. ISBN 5-89737-109-1

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads