Олаф I (кароль Даніі)
кароль Даніі (1086—1095) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Олаф I Голад (дацк.: Oluf 1. Hunger; 1050? — 18 жніўня 1095) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, пасля смерці свайго брата Кнуда быў абраны каралём нягледзячы на тое, што ў той момант знаходзіўся ў закладніках у графа Фландрыі Роберта I. Аднак Олафа неўзабаве абмянялі на яго малодшага брата Нільса, і ён вярнуўся ў Данію. Ажаніўся за Інгігерд Харальдсдацір, дачцэ караля Нарвегіі Харальда Хардродэ і Лізаветы Яраслаўны.
Мянушку «Голад» Олаф атрымаў з-за неўраджая на працягу некалькіх гадоў, які быў успрыняты як Божая кара за забойства папярэдняга караля, тым больш Олаф разам з братамі Эрыкам і Нільсам першапачаткова належалі да партыі, апазіцыйнай каралю Кнуду. Олаф памёр 18 жніўня 1095 пры дзіўных акалічнасцях; з апісання Саксона Граматыка можна выказаць здагадку, што ён прынёс сябе ў ахвяру для адкуплення грахоў Даніі.
Remove ads
Зноскі
- Olaf I , aka Olaf Hunger // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1020595817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads