Ольдржых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ольдржых
Remove ads

Ольдржых (чэшск.: Oldřich; памёр 9 лістапада 1034) — князь Чэхіі з 1012 па 1034 год з дынастыі Пржэмыславічаў. За час яго кіравання ў Чэхіі завяршыўся перыяд заняпаду і пачалася кансалідацыя краіны; была вернутая Маравія, раней захопленая Польшчай.

Хуткія факты Ольдржых, Князь чэшскі ...
Remove ads
Thumb
Францішак Жэнішак. Ольдржых і Бажэна
Remove ads

Біяграфія

Ольдржых быў трэцім сынам князя Баляслава II і яго сужэнцы, Эмы Чэшскай.

Пасля канфлікту са сваім старэйшым братам Баляславам III, Ольдржых разам з маці і з братам Ярамірам у 1001 годзе бег з Чэхіі ў Рэгенсбург. У 1004 годзе ён разам з Ярамірам вярнуўся на радзіму.

Thumb
Ольдржых і Бажэна ў Далімілавай хроніцы

12 мая 1012 года Ольдржых пры падтрымцы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха II скінуў брата і абвясціў сябе князем чэшскім, пры гэтым прызнаўшы вярхоўную ўладу Свяшчэннай Рымскай імперыі. Зрэшты, за гады свайго кіравання Ольдржых неаднаразова спрабаваў вызваліцца ад гэтай залежнасці.

Чэхія, якая перажыла да гэтага шэраг неспакойных гадоў, была без вялікіх намагання аб’яднана і замірана новым князем. У 1014 годзе Ольдржых перамог апазіцыю сярод часткі арыстакратыі. Пакараны смерцю былі пераважна прадстаўнікі роду Вршоўцаў, галоўных канкурэнтаў Пржэмыславічаў ва ўладанні княжацкім прастолам.

Thumb
Ёсеф Матхаўсер. Князь Ольдржых сустракаецца з пустэльнікам Пракопам

У 1019 годзе была адваявана захопленая Польшчай Маравія. Кіраванне вернутымі абласцямі было даручана сыну Ольдржыха, Бржэціславу I. Дзед Ольдржыха, Баляслаў I, які праводзіў заваявальную палітыку, далучыў да Чэхіі значныя тэрыторыі на поўначы і ўсходзе, затым страчаныя. Аднак падобны ваяўнічы курс для Чэхіі пачатку XI стагоддзя, з прычыны з’яўлення на яе граніцах моцных суседзяў — Польшчы і Венгрыі — быў немагчымым, і Ольдржых адправіў воінаў і чыноўнікаў, якія апынуліся «лішнімі», у зноў набытую Маравію. Пачынаючы з гэтага часу, Чэхія і Маравія непарыўна звязаны адна з адной і складаюць асноўную частку Чэшскай дзяржавы.

Ольдржых быў жанаты, аднак імя яго жонкі застаецца невядомым. Дзяцей у гэтым шлюбе не было. Для працягу дынастыі Ольдржых узяў сабе другую жонку, Бажэну, якая стала маці Бржэціслава I. Паводле «Чэшскай хронікі» Казьмы Пражскага, Бажэна была сялянскай дачкой, якую князь убачыў, вяртаючыся з палявання, калі тая сцірала бялізну. Узяўшы Бажэну, Ольдржых не развёўся і са сваёй першай жонкай.

У 1033 годзе Ольдржых быў прызваны ў Мерзебург на імператарскі сход, аднак туды не паехаў. У адказ на гэта сын імператара Конрада II Генрых (будучы імператар Генрых III), загадаў схапіць Ольдржыха, і скінуць яго з чэшскага прастола, зацвердзіўшы новым князем Яраміра. Аднак неўзабаве Ольдржых быў памілаваны, вярнуўся ў Чэхію, захапіў Яраміра ў палон і асляпіў. Ольдржых таксама выгнаў з Маравіі свайго сына Бржэціслава I, якому гэту краіну дараваў у лен імператар. Неўзабаве, аднак, Ольдржых памёр.

Remove ads

Адлюстраванне ў культуры

Гісторыя рамантычнага кахання чэшскага князя Ольдржыха і простай дзяўчыны Бажэны была яшчэ з часоў Сярэднявечча ўпадабанай тэмай у літаратуры, жывапісе і музыцы. Найбольш значнымі сярод гэтых помнікаў з’яўляюцца:

  • Далімілава хроніка, XIV стагоддзе
  • Ольдржых і Бажэна — вядомы верш чэшскага паэта Ёсефа Юнгмана, 1806
  • Ольдржых і Бажэна — Опера чэшскага кампазітара Францішка Шкраўпа, упершыню пастаўлена ў 1828.
  • Ольдржых і Бажэна — Увертура Бедржыха Сметаны, 1863.
  • Ольдржых і Бажэна — Манументальная карціна Францішка Жэнішка, 1884, (выдавалася таксама як каляровая рэпрадукцыя)
  • Ольдржых і Бажэна — Кінастужка Отакара Ваўры, 1984.
Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads