Ольшэ
рака ў Чэхіі і Польшчы, прыток Одры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ольшэ (чэшск.: Olše) або Ольза (польск.: Olza) — рака ў Чэхіі і Польшчы, утварае частку мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай працягласцю 25,3 км. Правы прыток верхняга цячэння Одры.
Даўжыня ракі — 86,2 км. Плошча вадазборнага басейна — 1118 км². Сярэдні расход вады ля горада Цешын у перыяд з 1964 па 1990 год — 8 м³/с.
Працякае ў гістарычным рэгіёне Цешынская Сілезія.
Пачынаецца ў Сілезскіх Бяскідах вышэй за 909 м над узроўнем мора на схілах гары Каралюўка каля вёскі Камяшніца. Далей цячэ праз Заходнебяскідскае перадгор’е ў Остраўскую катлавіну. Упадае ў Одру на вышыні 190 м над узроўнем мора на поўнач ад горада Багумін.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads