Цешынская Сілезія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Це́шынская Сіле́зія (польск.: Śląsk Cieszyński, чэшск.: Těšínské Slezsko ці чэшск.: Těšínsko, ням.: Teschener Schlesien) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сілезіі, размешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёна адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасля Першай сусветнай вайны было падзеленае між Чэхаславакіяй і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Сам горад Цешын быў падзеленае на польскае Цешын і Чэскі-Цешын у Чэхаславакіі. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сілезіі складае еўрарэгіён Цешынская Сілезія (польск.: Euroregion Śląsk Cieszyński, чэшск.: Euroregion Těšínské Slezsko).

Remove ads
Геаграфія
Цешынская Сілезія займае тэрыторыю між паўночна-заходняй часткай Карпатаў, далінай Асвенцыма, часткай Сілезскай даліны і ўсходняй часткай Судэтаў. Рэгіён аддзелены ад астатняй Сілезіі (у прыватнасці, ад Верхняй) ракой Віслай, ад Малой Польшчы ракой Бялай і Баранавай гарой — найвышэйшым пунктам польскай часткі рэгіёна (1220 метраў над узроўнем мора). Найвышэйшы пункт рэгіёна — Лысая гара (1324 м) у чэшскай частцы. Ён таксама мяжуе са Славакіяй праз горны хрыбет Полам (Яблункаўскі перавал) і з Маравіяй па рэках Остравіцы і Одры. Рэгіёнам працякае рака Волшэ.
Remove ads
Гл. таксама
- Сілезія
- Цешынскі дыялект
- Цешынскі канфлікт
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads