Олівер Голдсміт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Олівер Голдсміт
Remove ads

Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург , паэт.

Хуткія факты Олівер Голдсміт, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).

Творчасць

Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.

Remove ads

Зноскі

1. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.

2. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 17 верасня 2018.

3. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 17 верасня 2018.

4. MusicBrainz artist ID Праверана 17 верасня 2018.

5. Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads