Опліса (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́пліса, Оплеса — возера ў Браслаўскім раёне ў басейне ракі Друйка, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёсак Опліса 1 і Опліса 2.
Плошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Аб’ём вады 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 2,1 (5,5[1]) км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—12 м, спадзістыя, разараныя, на ўсходзе пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і ўчасткамі на ўсходзе і захадзе забалочаныя. Упадае ручай з возера Глыбошчына, выцякае ручай Плесавіца[1] — правы прыток ракі Друйка.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads