Орган (біялогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Орган (біялогія)
Remove ads

Орган (стар.-грэч.: ὄργανον — «інструмент») — адасобленая сукупнасць розных тыпаў клетак і тканак, якая выконвае пэўную функцыю ў жывым арганізме.

Thumb
Органы ў жываце жанчыны. Малюнак Леанарда да Вінчы, 1507

Орган ўяўляе сабой функцыянальную адзінку ў межах арганізма, адасобленую ад іншых функцыянальных адзінак дадзенага арганізма. Органы аднаго арганізма звязаны ў сваіх функцыях паміж сабой такім чынам, што арганізм з’яўляецца сукупнасцю органаў, якія часта аб’ядноўваюцца ў розныя сістэмы органаў.

Органам завецца толькі тая сукупнасць тканак і клетак, якая мае ўстойлівае становішча ў межах арганізма і чыё развіццё прасочваецца ў межах эмбрыёгенеза (органагенез).

Органная арганізацыя клетак і тканак уласціва як для жывёл, так і для раслін і грыбоў.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads