Ордэн Заслуг (Чылі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Заслуг (Чылі)
Remove ads

Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Чылі за вайсковыя і грамадзянскія заслугі.

Хуткія факты Ордэн Заслуг, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Ордэн Заслуг быў заснаваны ў 1929 годзе замест медалю Заслуг, заснаванага 4 верасня 1906 года.

Статут

Ордэн уручаецца чылійцам за ваенныя ці грамадзянскія заслугі перад дзяржавай. Ордэн можа быць уручаны выхадцам з Чылі, або замежным грамадзянам за заслугі перад Чылі.

Класы

  • Ордэнскі ланцуг
  • Кавалер Вялікага крыжа — знак на плечавой стужцы і зорка на грудзях
  • Гранд-афіцэр — знак на шыйнай стужцы і зорка на грудзях
  • Камандор — знак на шыйнай стужцы
  • Афіцэр — знак на стужцы з разеткай для нашэння на грудзях
  • Кавалер — знак на стужцы для нашэння на грудзях
Ордэнскія планкі
Кавалер
Афіцэр
Камандор
Гранд-афіцэр
Вялікі крыж
Ордэнскі ланцуг

Апісанне

Thumb
Зорка ордэна

У залежнасці ад ступені знакі ордэна адрозніваюцца памерам і колерам эмалі.

Ордэнскі ланцуг складаецца з 18 залатых звёнаў у выглядзе лаўровага вянка. Да дзевятнаццатага залатога звяна ў выглядзе картуша з выявай герба Чылі ў каляровых эмалях мацуецца знак ордэна.

Знак ордэна ўяўляе з сябе пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок. У цэнтры зоркі круглы залаты медальён з жаночым профілем, які сімвалізуе рэспубліку. На аблямоўцы медальёна надпіс: «ORDEN DEL MERITO». Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе кондара, які расправіў крылы, мацуецца або да ордэнскага ланцуга, або да ордэнскай стужкі.

Зорка ордэна ўяўляе сабой пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок, які акружаюць палымнеючыя штралы. У цэнтры зоркі залаты медальён з аблямоўкай сіняй эмалі, у цэнтры якога намаляваны герб Чылі ў каляровых эмалях. На аблямоўцы надпіс: «ORDEN DEL MERITO».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads