Ордэн Нідэрландскага льва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Нідэрландскага льва (нідэрл.: De Orde van de Nederlandse Leeuw) - ордэн Нідэрландаў, заснаваны 29 верасня 1815 года першым каралём Нідэрландаў Вілемам I. Да нядаўняга часу ордэнам узнагароджваліся выдатныя людзі ўсіх слаёў грамадства — генералы, міністры, мэры буйных гарадоў, прафесары і выдатныя вучоныя, старшыні судоў і высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя, але з 1980 года ордэн выкарыстоўваецца для прызнання заслуг у вобласці мастацтва, спорту і літаратуры. Ордэн Нідэрландскага льва з'яўляецца другой па статусу ўзнагародай Нідэрландаў пасля Ордэна Вілема. Каралева з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, узнагароджанне як правіла адбываецца ў афіцыйны дзень нараджэння каралевы 30 красавіка.
Remove ads
Класы
- Рыцар Вялікага крыжа — прысуджаецца членам каралеўскай сям'і, главам дзяржаў, прынцам, кардыналам, некаторым былым прэм'ер-міністрам Нідэрландаў. Носіць Знак ордэна на плечавай стужцы справа, і Зорку Ордэна на левым боку грудзей.
- Камандор — прысуджаецца галандцам, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію, выдатным мастакам, пісьменнікам і палітычным дзеячам. Носіць Знак ордэна на шыйнай стужцы і зорку на левым боку грудзей.
- Рыцар — носіць Знак ордэна на нагруднай калодцы злева.
Remove ads
Знакі адрознення
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads