Ордэн Святога Аляксандра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Святога Аляксандра
Remove ads

Ордэн Святога Аляксандра (балг.: Орден «Свети Александър». ) — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царства Балгарыі.

Хуткія факты Ордэн Святога Аляксандра, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Ордэн быў заснаваны наказам князя Аляксандра Батэнберга ад 25 снежня 1881 (6 студзеня 1882) года і названы ў гонар яго нябеснага заступніка. Прызначаўся для ўзнагароджвання вайсковых і цывільных асоб за паказаную храбрасць, за дзяржаўныя заслугі, а таксама ў знак асабістага блаславення князя, а пазней цара Балгарыі.

Пасля адмены манархіі ў Балгарыі ў 1946 годзе ордэн працягваў існаваць, аднак быў канчаткова скасаваны ў 1948 годзе новым камуністычным урадам Балгарыі разам з іншымі царскімі ўзнагародамі і з тых сітавін больш не аднаўляўся.

Remove ads

Палажэнне аб ўзнагародзе

Ордэн прызначаецца для ўзнагароджвання вайсковых і грамадзянскіх асоб за выяўленую адвагу, за дзяржаўныя заслугі, а таксама ў знак асабістае Божае ласкі князя[2] Балгарыі, які з'яўляецца магістрам ордэна Святога Аляксандра.

Апісанне

Першапачаткова ордэн Святога Аляксандра меў пяць асноўных ступеней і адну спецыяльную ступень — ланцуг ордэна Святога Аляксандра:

  • Ланцуг ордэна Святога Аляксандра;
  • I-я ступень ордэна Святога Аляксандра;
  • II-я ступень ордэна Святога Аляксандра;
  • III-я ступень ордэна Святога Аляксандра;
  • IV-я ступень ордэна Святога Аляксандра;
  • V-я ступень ордэна Святога Аляксандра.

У далейшым з'явіліся шостая ступень і Вялікі крыж, а Ланцуг ордэна Святога Аляксандра раздзялілася на Вялікі і Малы ланцуг. Да 1946 года ступені і адрозненні ордэна Святога Аляксандра выглядалі наступным чынам:

  • Вялікі ланцуг ордэна Святога Аляксандра (балг.: Голямо огърлие на ордена);
  • Малая ланцуг ордэна Святога Аляксандра (балг.: Малко огърлие на ордена);
  • Великий крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Велик кръст на ордена);
  • Вялікі крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Голям кръст);
  • Вялікі афіцэрскі крыж Святога Аляксандра (балг.: Голям офицерски кръст);
  • Командорский крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Командирски кръст);
  • Афіцэрскі крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Офицерски кръст);
  • Рыцарскі крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Кавалерски кръст);
  • Сярэбраны крыж ордэна Святога Аляксандра (балг.: Сребърен кръст).

Ордэн Святога Аляксандра меў знак ордэна, ланцуг ордэна і зорку ордэна. Пяць старэйшых ступеней мелі знак ордэна і зорку ордэна; чатыры малодшыя — толькі знак ордэна. Дзве найвышэйшыя ступені ордэна Святога Аляксандра мелі спецыяльнае адрозненне — ланцуг ордэна Святога Аляксандра.

Вялікі ланцуг ордэна Святога Аляксандра прызначаўся толькі для манарха, як Магістра ордэна Святога Аляксандра, і яго сыноў. Усяго было уручана пяць Вялікіх ланцугоў ордэна Святога Аляксандра. Малы ланцуг ордэна Святога Аляксандра ўручаўся замежным манархам і кіраўнікам дзяржаў. Вялікія крыжы дараваліся міністрам, дзяржаўным і вайсковым дзеячам найвышэйшага рангу. Другая ступень даравалася генералам, урадавым чыноўнікам і вышэйшаму духавенству, трэцяя — палкоўнікам, чацвёртая — старэйшым афіцэрам. Пятая ступень даравалася малодшым афіцэрам, шостая — унтэр-афіцэрам і жаўнерам, чыноўнікам найніжэйшага рангу.[3]

Знакі ордэна Святога Аляксандра ўсіх ступеней маюць тры віды:

  • Ордэн Святога Аляксандра, без мячоў;
для цывільных асоб,
  • Ордэн Святога Аляксандра, з мячамі над крыжам;
для вайсковых асоб, за заслугі ў мірны час,
  • Ордэн Святога Аляксандра, з мячамі між бакоў крыжа.
для вайсковых асоб, за заслугі ў вайсковы час.

Зорка ордэна Святога Аляксандра васьміканцовая, срэбнага колеру, у цэнтры мае круглы медальён, пакрыты чырвонай эмаллю, з надпісам славянскай вяззю залатымі літарамі: «СВ АЛЕКСАНДРЪ». Медальён абкружаны шырокім колам белай эмалі, з надпісам уверсе залатымі літарамі: «СЪ НАМІ БОГЪ», і двума залатымі лаўровымі галінамі ўнізе.

Ордэнская стужка ордэна Святога Аляксандра — чырвоная, муаравая.

Remove ads

Знакі ордэна

Больш інфармацыі Ордэн Святога Аляксандра, Вялікі ланцуг ...

Зноскі

  1. Денков В. (2001) Български ордени и медали, София: Кибела.
  2. Княства Балгарыя было абвешчанае незалежным царствам 22 верасня 1908 года. Да таго часу, Балгарыя з'яўлялася васальным ад Асманскай Імперыі княствам.
  3. Орден святого Александра. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 12 мая 2014.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads