Ордэн Святога Сільвестра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Святога Сільвестра
Remove ads

Ордэн Святога Сільвестра (поўная афіцыйная назва - Папскі Рыцарскі Ордэн св. Сільвестра Папы, Ordine Equestre Pontifice di San Silvestro Papa) — дзяржаўная ўзнагарода Ватыкана (Святога Прастола). Прызначаны для ўзнагароджання свецкіх асоб, якія маюць заслугі перад каталіцкай царквой і Святым Прастолам. Узнагароджанне праводзіцца, у асноўным, за прафесійныя заслугі, перш за ўсё ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва. Ордэнам могуць узнагароджвацца як каталікі, так і прадстаўнікі іншых канфесій.

Хуткія факты Ордэн Святога Сільвестра, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ордэн заснаваны Папам Рыгорам XVI 31 кастрычніка 1841 г. булай Cum honinum mentes. Першапачаткова быў далучаны да ордэна Залатой шпоры. 7 лютага 1905 г. Папа Пій X аддзяліў ордэн Св. Сільвестра ад ордэна Залатой шпоры і даў яму свой статус булай Multum ad excitandos.

Ступені

Адпавядае па структуры папскаму рыцарскаму ордэну св. Рыгора Вялікага, гэта значыць мае чатыры класы: Вялікі Рыцарскі крыж, рыцар-камандор вышэйшага класа (з зоркай), рыцар-камандор і рыцар. Пяты па рангу Папскі ордэн.

Thumb
Кавалер
Камандор 2-га класа
Камандор 1-га класа
Кавалеры Вялікага Крыжа

Літаратура

  • Bernasconi, Acta Gregorii papæ XVI, , 48; III, 179 sq.; Analecta Ecclesiastica (Rome, 1905), 99 sq.; 1907, 189; Leonis XIII Pont. Max. Acta (Rome), VIII, 259, 282; XXI, 74
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads