Грыгорый XVI

254-ы Папа Рымскі (1831—1846) From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыгорый XVI
Remove ads

Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), Папа Рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Хуткія факты 254-ы папа, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з’явы, недастойныя хрысціян.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads