Орлінскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Орлінскае — возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на мяжы з Асіповіцкім раёнам у басейне ракі Бярэзіна, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Клічаў, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ворліна, за 28 км на ўсход ад горада Асіповічы, за 1,5 км на ўсход ад аграгарадка Краснае.

Хуткія факты Орлінскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 3,75 км, найбольшая шырыня 0,1 км, даўжыня берагавой лініі 8,17 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м, на поўначы забалочаныя. У паўночнай частцы ў возера ўпадае пратока з возера Стабніца. На поўдні шырокай пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, гусцяра і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads