Ота Ліліенталь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Ліліенталь
Remove ads

Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь (23 мая 1848, Анклам - 10 жніўня 1896, Берлін) — нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі.

Хуткія факты Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Мадэлі планёраў Ота Ліліенталя, Зальцбург, Аўстрыя

Ота Ліліенталь нарадзіўся 23 мая 1848 года ў памеранскім мястэчку Анклам. Нямецкі інжынер і першы лётчык-даследчык распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў 11 лятальных апаратаў. Навуковае абгрунтаванне прычын лунання птушак, зробленае Ліліенталем, шмат у чым вызначыла развіццё авіяцыі. Здзейсніў больш за 2 тыс. палётаў на планёрах ўласнай канструкцыі. У адрозненне ад многіх піянераў авіяцыі не спрабаваў адразу ўзляцець, а доўга бегаў па ўзгорках спрабуючы вызначыць цэнтр пад'ёмнай сілы. Першы «палёт» здзейсніў проста падціснуўшы калені. Упершыню распрацаваў біплан, калі вырашыў павялічыць плошчу крыла, якое мела абмежаваны запас трываласці, зрабіў надбудову з яшчэ аднаго крыла.

У 1866 годзе Ота стаў практыкантам на машынабудаўнічым заводзе Шварцкопфа і неўзабаве атрымаў запрашэнне паступіць у невялікае канструктарскае бюро пры ім жа. Улетку 1870 г. Ота з адзнакай завяршыў навучанне ў Каралеўскай рамеснай акадэміі, быў прызваны ў войска падчас нядоўгай франка-прускай вайны.

Увосень 1881 г. Ліліенталь задумаў паправіць фінансавыя справы больш надзейным спосабам і адкрыў у Берліне майстэрню па вырабе катлоў. Недахопу ў замовах не было, майстэрня ператварылася ў завод, а Ота прыбудаваў да яе ўчастак, прызначаны для працы над лятальнымі апаратамі.

10 жніўня 1896 года Ота Ліліенталь загінуў у Берліне падчас палёту.

Remove ads

Зноскі

  1. Crouch T. D. Otto Lilienthal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Otto Lilienthal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118572970 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads