Ота Меер-Амдэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ота Фрыдрых Мэер-Амдэн (ням.: Otto Friedrich Meyer-Amden; 20 лютага 1885, Берн — 15 студзеня 1933, Цюрых) — швейцарскі мастак і графік.

Хуткія факты Ота Меер-Амдэн, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Ота Меер нарадзіўся ў небагатай сям’і, у якой быў адным з шасці дзяцей. Пасля смерці маці ў 1888 годзе выхоўваўся ў чужой сям’і, у 1892—1900 гады жыў у дзіцячым доме для сірот. У 1901—1903 гадах (у Берне) і ў 1903—1906 гадах (у Цюрыху) вывучае літаграфію. Паралельна вучыцца ў цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва, у якой знаёміцца з мастаком Германам Хуберам. З Хуберам Меера затым доўгія гады звязваюць сяброўскія адносіны і перапіска. У гэты перыяд сваёй творчасці Ота Меер захапляецца сімвалізмам і акварэльным жывапісам. У 1906—1907 гадах мастак займаецца ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Мюнхене і жыве ў гэтым горадзе ў свайго брата Эрнста. У 1907—1908 гады ён працягвае вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Штутгарце і з 1909 года тамака ён — у класе Адольфа Хёльцэля. У Штутгарце Меер знаёміцца з іншымі маладымі жывапісцамі — з Вілі Баўмайстэрам, Оскарам Шлемерам, Альфрэдам Пелегрыні. У 1907 годзе здзяйсняе вучэбную паездку ў Францыю, у Страсбург і ў Парыж. Знаходзіцца пад уплывам творчасці Поля Сезана.

У 1912 годзе Ота Меер атрымаў запрашэнне ад мастакоў Вілі Баўмейстэра і Германа Хубера прыехаць у мястэчка Амдэн у швейцарскім кантоне Санкт-Гален. Абодва жывапісцы жылі там у двух пустых дамах. Меер пасяліўся ў доме ў Хубера, які ў наступным, 1913 годзе пакінуў яго Мееру і з’ехаў. Неўзабаве, пасля сваркі з Меерам, з Амдэна з’яжджае і Баўмейстэр, і Меер застаецца ў Амдэне адзін, і жыве там да 1928 года. Меер вядзе замкнёны лад жыцця, запісвае падзеі ў дзённік (асабліва падрабязны ў 1913—1915 гады) і шмат займаецца з Бібліяй. У 1915—1918 гады мастак малюе серыю графічных работ грыфелем у цёмных танах, блізкіх па сваёй тэхніцы з творамі Жоржа Сера. У 1922 годзе Меер знаёміцца ў Цюрыху з Эрнстам Людвігам Кірхнерам. У 1923 годзе Меер стварае круглявае пано са шкла для «дома Цвінглі» ў Цюрыху. У 1925 годзе на «Вялікай швейцарскай мастацкай выстаўцы» ў Карлсруэ прадстаўлены восем яго прац. У 1929 годзе Меер з 12 працамі выстаўляецца на экспазіцыі «Абстрактны і сюррэалістычны жывапіс і пластыка» ў цюрыхскім Доме мастацтваў. У 1928—1933 гадах выкладае малюнак у Школе прыкладнога мастацтва ў Цюрыху.

Remove ads

Зноскі

1. Otto Meyer // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Otto Meyer-Amden // Brockhaus Enzyklopädie

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118733508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

4. Otto Friedrich Meyer-Amden // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118733508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

6. Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of ZurichZürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4

7. https://hls-dhs-dss.ch/de/articles/022085/2009-11-10/ Праверана 24 чэрвеня 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads