Оцу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оцуmap
Remove ads

Оцу (яп.: 大津市 О:цу-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сіга.

Хуткія факты Оцу, Краіна ...

Плошча горада складае 464,10 км²,[2] насельніцтва — 335 407 чалавек (1 чэрвеня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 722,7 чал./км². Горад прылягае непасрэдна да Кіёта і звязаны з Кіёта адзінай сістэмай метро.

Статус горада Оцу атрымаў 1 кастрычніка 1898.

Горад знаходзіцца на паўднёвым беразе самага вялікага возера Японіі — возера Біва, вакол якога размешчана прэфектура Сіга.

Горад знакаміты храмам Міі-дэра будыйскай школы Тэндай.

У горадзе Сакамато ў складзе Оцу знаходзіцца знакамітая сінтаісцкая кумірня Хіёсі-тайся.

Над горадам размешчана гара Хіэй з храмам Энраку-дзі будыйскай школы Тэндай.

Remove ads

Цікавыя факты

  • У 1891 годзе ў Оцу адбылася спроба замаху на жыццё цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча (пасля Мікалая II), вядомая як Інцыдэнт у Оцу.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 25 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 滋賀県の人口と世帯数 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Сіга (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Сіга. Праверана 15 ліпеня 2010.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads