Оўлавюр Рагнар Грымсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оўлавюр Рагнар Грымсан (ісл.: Ólafur Ragnar Grímsson; 14 мая 1943, Ісафіёрдур) — пяты прэзідэнт Ісландыі (1 жніўня 1996 — 1 жніўня 2016).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 мая 1943 года ў Ісафіёрдуры, у сям'і цырульніка. Бацька — Грымур Крыстгейрсан (ісл. Grímur Kristgeirsson), маці — Сванхільдзюр Оўлафсдоўтыр Х'яртар (ісл.: Svanhildur Ólafsdóttir Hjartar).
З 1970 года — доктар паліталогіі, у 1971—1988 гадах — выкладаў у Ісландскім універсітэце.
Прэзідэнцтва
26 чэрвеня 1996 Оўлавюр Рагнар Грымсан быў абраны пятым прэзідэнтам Рэспублікі і заняў пасаду 1 жніўня. На выбарах ён прадстаўляў партыю «Народны саюз». За яго прагаласавалі 40,9 % выбаршчыкаў.
Стаў першым у гісторыі Ісландыі прэзідэнтам, які ўсклаў вета на закон, які прыняў Альтынг.
Зноскі
- Matthiasson B. Olafur Ragnar Grimsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ólafur Ragnar Grímsson // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads