Вігдзіс Фінбагадоцір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вігдзіс Фінбагадоцір
Remove ads

Вігдзіс Фінбагадоцір (ісл.: Vigdís Finnbogadóttir, нарадзілася 15 красавіка 1930) — чацвёрты прэзідэнт Ісландыі з 1980 года. З’яўлялася першай жанчынай у свеце, абранай на пасаду канстытуцыйнага кіраўніка дзяржавы (і наогул другой жанчынай-прэзідэнтам у свеце пасля ўспадкавання мужу без выбараў аргенцінкі Ісабель Марцінес дэ Перон).

Хуткія факты Вігдзіс Фінбагадоцір, 4-ы прэзідэнт Ісландыі ...
Remove ads

Біяграфія

Вігдзіс Фінбагадоцір не рыхтавалася да палітычнай кар’еры. Яна вывучала французскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Грэнобля і Сарбоне ў Парыжы з 1943 па 1949 год, гісторыю тэатра ва Універсітэце Капенгагена.

З 1972 года кіравала Нацыянальным тэатрам у Рэйк’явіку. Упершыню была абраная прэзідэнтам у 1980 годзе і заставалася на гэтай пасадзе чатыры тэрміну. Займаючы пасаду прэзідэнта, надавала вялікую ўвагу развіццю ісландскай мовы, унікальнай культуры Ісландыі і цікавасцям моладзі. Заснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі дапамогі дзецям у Ісландыі.

Як прэзідэнт Ісландыі, з’яўлялася гросмайстрам ордэна Сокала.

У 1996 годзе, адмовіўшыся ад удзелу ў чарговых выбарах, яна ўзначаліла Сусветны савет жанчын-лідараў. Пасля сыходу з пасады прэзідэнта краіны абрана пажыццёвым ганаровым членам Асацыяцыі правоў жанчын Ісландыі. Адначасова Вігдзіс Фінбагадоцір з’яўляецца Паслом добрай волі ЮНЕСКА па пытаннях развіцця моўнай разнастайнасці і ганаровым доктарам шэрагу ўніверсітэтаў у Францыі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Японіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Vigdis Finnbogadottir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Vigdis Finnbogadóttir // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads