Павел Ананьевіч Крыванос

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Ананьевіч Крыванос (1920 — 23 чэрвеня 1944, Віцебская вобласць) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Павел Ананьевіч Крыванос, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Павел Крыванос нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Альхоўка (цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года малодшы лейтэнант Павел Крыванос камандаваў узводам 253-га інжынерна-танкавага палка 4-й штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады 3-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Беларускай аперацыі[1].

23 чэрвеня 1944 года ўзвод Крываноса удзельнічаў у разгроме нямецкай групоўкі, якая апынулася ў акружэнне на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларускай ССР. Калі яго танк камандзіра быў атакаваны варожай штурмавой гарматай, Крыванос закрыў яго сваім танкам, цаной свайго жыцця спасшы яго. Пахаваны ў вёсцы Скрыдлева Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года малодшы лейтэнант Павел Крыванос пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Крываноса усталяваны абеліск у Скрыдлёва, названая вуліца ў Клічаве[1], яго імя носіць ААШ № 1 горада Клічава, а насупраць старога будынка школы ўстаноўлены бюст П. А. Крываноса.

Remove ads

Зноскі

  1. Кривонос Павел Ананьевич (руск.). AZ Library. Праверана 2013-9-17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads