Павел Віктаравіч Вераб’ёў

беларускі пісьменнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Віктаравіч Вераб’ёў (7 лістапада 1958 в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён — 5 красавіка 2023, Мінск) — беларускі літаратар і журналіст.

Хуткія факты Павел Віктаравіч Вераб’ёў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сектара друку ЦК ЛКСМБ, газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».

У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».

З 1992 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Remove ads

Творы

  • 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў
  • 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў
  • 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ

Узнагароды

Павел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads