Рабавічы
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́бавічы[2] (трансліт.: Rabavičy, руск.: Рабовичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1560 годзе назва вёскі адзначаецца ў інвентары Дубровенскім пры апісанні ўладанняў, угоддзяў і сенажацяў сяла Цёплае (суседні Чавускі раён).
На карце 1777 года Рабавічы ў Старабыхаўскай акрузе, вадзяны млын, паштовая станцыя. У 1831 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква[3]. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерні[4]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[5].
У 1924—1954 гадах цэнтр Рабавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
У межах вёскі рака Ляснянка ўпадае ў Чыстую Лужу.
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць крама і сельская бібліятэка-клуб[1].
Славутасці
- Памятны знак на месцы масавага расстрэлу мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны[6]
Выбітныя асобы
- Павел Віктаравіч Вераб’ёў[7] — беларускі паэт
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рабаві́чы, Ра́бавіцкая Слабада́, ж.
- НГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
- РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
- Открытие памятного знака прошло в Рабовичах. Фоторепортаж Архівавана 30 лістапада 2018. (руск.)
- Вераб’ёў Павел Віктаравіч Архівавана 19 снежня 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads