Павел Сяргеевіч Касцюкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Касцюкевіч, Павел Сяргеевіч Касцюкевіч (нар. 24 мая 1979, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы[1]. Піша на беларускай мове.
Remove ads
Біяграфія
Каля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу[2]. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск[1]. З 2011 г. — арт-дырэктар кнігарні «Ў». У 2011 годзе ажаніўся з Марыяй Мартысевіч, мае сыноў Сымона і Лявона[3].
У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[4]. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля[3].
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы»[5]. Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайля[6], К. Вонегута, Э. Керэта[7], Э. Кішона[8], Э. Манро[9], М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім»[10] і інш.[11].
Адзін з аўтараў альманаха «Беларус-2008».
Зноскі
- Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч Архівавана 5 сакавіка 2012.
- Чырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
- Касцюкевіч Павал Сяргеевіч Архівавана 17 сакавіка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads