Узі Вайль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узі Вайль (іўр.: עוזי וייל; 29 мая 1964, Газіт, Ізраіль) — яўрэйскі празаік, кінасцэнарыст і перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 мая 1964 года ў кібуцы Газіт, але гадаваўся ў Тэль-Авіве, дзе жыве і цяпер. Разам з Этгарам Керэтам пісаў сцэнарый для тэлекамедыі «Камерны квінтэт». Вёў з’едлівую гумарыстычную калонку ў гарадской газеце «Га-ір», дзе не шкадаваў нікога: ні цара Саламона, ні прэм’ера Нетаньяху. Зрабіў першы ў гісторыі Ізраіля краўдфандынг для свайго рамана — збор сродкаў быў завершаны паспяхова, але ініцыятар быў абвінавачаны ў жабраванні.
Добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газетах «Наша Ніва» і «Мы яшчэ тут!», у часопісе ARCHE, а таксама па «Начной чытанцы» Радыё Свабода. Апавяданне Вайля «Чалавек, які скраў Сцяну Плачу» дало назву першаму зборніку ізраільскай прозы па-беларуску.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Чалавек, які скраў Сцяну Плачу — пер. Павел Касцюкевіч
- Буржуазія задаволена не да канца, Галіяфы, 2018 год, пер. Павел Касцюкевіч
- Дзеткі — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч
- Перапіхоны ў Зіхроне і разня ў Хеўроне — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч
- Гэта не «Хамас», гэта Смерць, каб яна здохла — Наша Ніва, пер. Павел Касцюкевіч
- Гадзі Блюменталь — ПрайдзіСвет, пер. Павел Касцюкевіч
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads