Павел Мацвеевіч Сільчонак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Мацвеевіч Сільчонак (нар. 11 лістапада 1963, в. Краснагорка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вайсковец, дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Павел Мацвеевіч Сільчонак, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці «Авіяцыйныя радыёэлектронныя сродкі».

Праходзіў службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, працаваў спецыялістам Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята, кіраўніком аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, старшынёй Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступені[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads