Павел Мікалаевіч Сцяпанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Мікалаевіч Сцяпанаў (25.12.1895 (06.01.1896), Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня — 1982, Смаленск) — савецкі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 снежня 1895 года (6 студзеня 1896 года па новым стылі) ў с. Нікольскае Спаскага павета Казанскай губерні ў сялянскай сям’і.
Закончыў медыцынскі факультэт Азербайджанскага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бакінскім медыцынскім інстытуце (1927—1929), Хачмазскай раённай бальніцы і трапічнай станцыі (Азербайджан, 1929—1930), Маскоўскім інстытуце гематалогіі і пералівання крыві (1930—1932), 2-м Маскоўскім (1932—1939), Сталінабадскім (1941—1949) медыцынскіх інстытутах[2].
У 1949—1953 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1949—1951 гадах — галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1953—1970 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Смаленскага медыцынскага інстытута[3].
Памёр у 1982 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнаіцельныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы[2].
Бібліяграфія
- Язвенная болезнь желудка и двенадцатиперстной кишки / П. Н. Степанов. — Минск, 1951.
- Вірусны грып / П. Н. Сцяпанаў. — Мінск, 1952.
Зноскі
- Степанов Павел Николаевич (25.12.1895(06.01.1896)-1982)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads