Павел Паўлавіч Урбановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Паўлавіч Урбановіч (нар. 1 студзеня 1955, в. Тоўсцікі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1977; аспірантура, спецыяльнасць «Элементы і ўстройствы вылічальнай тэхнікі», 1983; дактарантура, 1993).
Працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1977—1994, кафедра радыёпрыёмных устройстваў, дацэнт), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1994, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар, у 1994—2000 і 2010—2016 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблемы пабудовы і выкарыстання адмоваўстойлівых запамінальных і вылічальных устройстваў і сістэм; абарона інфармацыі ў кам’ютарных сетках; метадалогія і сродкі распрацоўкі і методыкі выкарыстання камп’ютарных падручнікаў і трэнажораў у галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Remove ads
Узнагароды
Граматы Міністэрства адукацыі (1994, 2010), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2004) Рэспублікі Беларусь; нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005) і інш.
Бібліяграфія
- Структурно-избыточные методы повышения отказоустойчивости полупроводниковых микросхем памяти с группирующимися отказами : диссертация … доктора технических наук : 05.13.05 : защищена 23.05.1993 : утверждена 07.07.1993 / Урбанович Павел Павлович. — Минск, 1992.
- Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы і сувязі / П. П. Урбановіч. — Мінск, 1998.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads