Павел Францішак Сапега

біскуп жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Францішак Сапега
Remove ads

Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (17041713[5]), біскуп жамойцкі (1715).

Хуткія факты Павел Францішак Сапега, 4-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.

Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.

У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[6].

Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні[7].

Remove ads

Зноскі

1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

2. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Paul // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 240.

3. Paweł Franciszek (w zakonie Bernard) Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.

5. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
6. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
7. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads