Паверхневае нацяжэнне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паверхневае нацяжэнне
Remove ads

Паверхневае нацяжэнне — гэта імкненне паверхняў вадкасці ў стане спакою скарачацца да мінімальна магчымай плошчы паверхні. Паверхневае нацяжэнне — гэта тое, што дазваляе аб’ектам з больш высокай шчыльнасцю, чым вада, такім як лязо брытвы і насякомыя (напрыклад, водныя бегуны) плаваць на паверхні вады, не апускаючыся нават часткова.

Хуткія факты Класічная механіка, Тэорыя пругкасці ...
Remove ads
Thumb
Дажджавая вада цячэ з навеса. Сярод сіл, якія кіруюць утварэннем кроплі: павярхоўнае нацяжэнне, кагезія, сіла Ван-дэр-Ваальса, няўстойлівасць Плато-Рэлея.
Паверхневае нацяжэнне і гідрафобнасць узаемадзейнічаюць у гэтай спробе разрэзаць кроплю вады.
Эксперыментальная дэманстрацыя паверхневага нацяжэння з мылам

На мяжы вадкасць-паветра паверхневае нацяжэнне ўзнікае ў выніку большага прыцягнення малекул вадкасці адна да адной (за кошт кагезіі), чым да малекул у паветры (за кошт адгезіі)[1].

Тут задзейнічаны два асноўныя механізмы. Адным з іх з’яўляецца ўнутраная сіла малекул на паверхні, якая прымушае вадкасць сціскацца.[2][3] Па-другое, гэта тангенцыяльная сіла, паралельная паверхні вадкасці.[3] Гэтую тангенцыйяльную сілу звычайна называюць паверхневым нацяжэннем. Канчатковы эфект заключаецца ў тым, што вадкасць паводзіць сябе так, быццам яе паверхня пакрыта расцягнутай эластычнай мембранай. Але з гэтай аналогіяй нельга заходзіць занадта далёка, бо нацяжэнне эластычнай мембраны залежыць ад ступені дэфармацыі мембраны, у той час як паверхневае нацяжэнне з’яўляецца неад’емнай уласцівасцю падзелу вадкасць-паветра або вадкасць-пар.[4]

Remove ads

Зноскі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads