Пагадненне ў Прэторыі (2005)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пагадненне ў Прэторыі (фр.: Accord de Pretoria) — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 6 красавіка 2005 года ў Прэторыі (ПАР). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.
Пагадненне падпісалі тагачасны прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо (лідар ІНФ), экс-прэзідэнт Анры Конан Бед’е (лідар ДПК), прэм’ер-міністр урада прымярэння Седу Дыара , экс-прэм’ер Аласан Уатара (лідар АР), дзяржаўны сакратар Гіём Саро (лідар НС) і, як пасярэднік, прэзідэнт ПАР Таба Мбекі .
Дакумент прадугледжваў: неадкладнае і канчатковае спыненне ўсіх баявых дзеянняў; раззбраенне і роспуск апалчэнцаў; рэформу дзейнасці незалежнай выбарчай камісіі; запрашэнне ААН прыняць удзел у арганізацыі ўсеагульных выбараў. Аднак у ім нічога не прапісана аб праве ўсіх івуарыйскіх лідараў балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Гэтае пытанне было адной з прычын грамадзянскай вайны.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads