Падазерцы (возера)
возера ў Полацкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падазерцы — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазерцы.
Плошча паверхні возера каля 0,16 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, парослыя хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам, месцамі забалочаныя. У паўночна-заходняй частцы з возера выцякае ручай у раку Дрыса.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads