Дрыса (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дрыса (рака)
Remove ads

Дры́са — рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Беларусі, правы прыток Дзвіны. Даўжыня 183 км[1]. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзенне ракі 45,3 м.

Хуткія факты Дрыса, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Дрыса балцкага паходжання.

Аснова Dris- у рачных назвах Дрыска[ru] (двойчы на Верхнім Падонні)[2], Дрысенка[ru] (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы)[3], Дрысела на Павоччы, у назве возера Дрысвяты (*Dris-ṷ-).

Фанетычна блізкая (не роднасная, але ўтвораная блізкім чынам) аснова Bris- у назвах возера Брыса / Бриссо ў вярхах Дзвіны, ракі Брыска / Бриска (прыток Дняпра каля вусця Друці)[4].

Канцавы элемент -(с)са таксама ў гідронімах тыпу Іс(с)а, Ліс(с)а, Ус(с)а, Эс(с)а, Пліс(с)а, Нес(с)а, Труса, Рэс(с)а[5]. Такія асновы могуць пашырацца з дапамогай балцкіх пашыральнікаў, як у назвах рэк на Павоччы Усія[ru], Рэсята́[ru], Дрысела. Гэтыя ж пашыральнікі -ij-, -et-, -el- у балцкіх гідронімах тыпу Ілія, Вядзета, *Скідзела.

Найімаверней аснова Dris- — самастойная гідранімічная аснова старабалцкай даўніны. Але калі Дрис- было б вытворнае ад пачатковага Дрыс-, тады магчыма ад балцкага Drū-s- (далей да індаеўрапейскага *dreu-, *dru- «бегчы, імкнуцца»), як у прускай азёрнай назве Drusa[6].

Remove ads

Гідраграфія

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах горада Верхнядзвінск. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак.

У басейне Дрысы азёры Мяшчэцкае, Якаўскае, Сіньша, Сяляўскае, Глыба, Пралобна, Барсучае, Бродна, Валоба, Гачча, Глухое, Дземіна, Доўжа (Доўжна), Жабенак, Звярынае, Бачонак, Ізбёнак, Куніца, Луцянок, Арловец, Заслісцінак, Межна, Ножніцы, Опціна, Рудзянок, Сямёненкі, Падазёркі, Шэпельна, Ямна, Лебядзіна, Лапушынскае, Малыя Блізняты, Паўднёвы Блізня, Паўночны Блізня, Шчучае, Негаўскае і іншыя.

Асноўныя прытокі

Справа: Нешчарда, Нішча, Свольна. Злева: Шчаперня, Дахнарка, Чарнейка.

Remove ads

На рацэ

Гарады: Верхнядзвінск.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads