Падбярозавік звычайны

шапкавы базідыяльны грыб з роду гаёвік From Wikipedia, the free encyclopedia

Падбярозавік звычайны
Remove ads

Падбярозавік звычайны (Leccinum scabrum) — шапкавы базідыяльны грыб роду лекцын сямейства Балетавыя (Boletaceae). Народныя назвы: абабак, бабка, бярозаік, чорнагаловік.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 2,5—20 см, гладкая, сухая. Колер шапкі ад светла-шэрага да амаль чорнага. Мякаць белая, без асаблівага паху. Гіменафор амаль свабодны, з доўгімі трубачкамі і дробнымі порамі. Ножка цыліндрычная або крыху патоўшчаная да нізу, даўжынёй да 8—15 см і таўшчынёй да 4 см, з шараватымі або бура-чорнымі лускавінкамі. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, вохрыста-карычневыя.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі[1]. Расце ў розных лясах і тундравых зонах, утварае мікарызу бярозамі. Пладаносіць у чэрвені—верасні паасобку або групамі.

Выкарыстанне

Ядомы. Некаторыя формы падбярозавіка падобныя на жоўцевы грыб.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads