Падбярэскія

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Падбярэскія
Remove ads

Падбярэскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Газдава».

Thumb
Герб «Газдава»
Thumb
Княжацкі герб «Падбярэскі III»

Галіна полацкага баярскага роду Радковічаў. Полацкі баярын Яцка Сенькавіч Радковіч (?—пасля 1520) у шлюбе з княжной Ульянай, сястрой князя Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага, меў сыноў Рыгора, Івана і Сямёна Яцкавічаў. Пасля смерці бяздзетнага князя Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага ў 1540 годзе Ульяна адсудзіла права выкупу і выкупіла ў яго ўдавы маёнтак Падбярэззе ў Аршанскім старостве з іншымі ўладаннямі для сваіх сыноў.

Рыгор Яцкавіч (каля 1513 — пасля 1585) пры падзеле з братам атрымаў Падбярэззе з Бачэйкавым і пачаў звацца Падбярэскім. Яго нашчадкі неаднаразова займалі павятовыя ўрады, пераважна ў Аршанскім павеце. З іх найбольш вызначыўся Рыгор Казімір (каля 1620—1677), сын Аляксандра, з 1643 года ротмістр казацкай харугвы ВКЛ, удзельнік Лоеўскай бітвы 1649 года, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, ваявода смаленскі з 1667 года.

Шляхцічы Падбярэзскія — нашчадкі князёў Ямантавічаў па кудзелі, спрабавалі карыстацца не толькі княжацкім тытулам, але і прозвішчам Друцкія[1], як папярэднікі Ямантавічаў на Падбярэззі — князі Друцкія-Падбярэзскія, таму гэтыя тры роды нярэдка блытаюць.

Быў і іншы род Падбярэскіх, якія карыстаўся гербам «Тарнава» змененая.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads