Падгорнаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падго́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгорная.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гавінавіцкі сельсавет у складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гавінавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Гавінавічы, атрымала назву Падгорная[2]. 1 жніўня 1964 года Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў склад Падгорнаўскага сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1000 чалавек[5], з іх 94,6 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,7 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 650 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads