Падзолістыя глебы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Падзолістыя глебы
Remove ads

Падзо́лістыя гле́бы[1] — глебы, якія развіваюцца пад хвойнымі лясамі з мохавым, мохава-лішайнікавым або верасовым покрывам на водападзельных участках рэльефу, якія складзены бескарбанатнымі пясчанымі пародамі.

Thumb
Профіль падзолістай глебы

Пры штогадовым адміранні частак драўнянай, мохавай расліннасці на паверхні гэтых глеб назапашваецца нязначная колькасць раслінных рэшткаў. Распадаючыся, яны ўтвараюць вельмі кіслыя арганічныя злучэнні. Таму ападзоленне глеб пачынаецца з самага верху, непасрэдна пад лясной падсцілкай (ападам), што і абумоўлівае адсутнасць у іх профілі перагнойнага гарызонту. Зрэдку пад падсцілкай можна заўважыць невялікую (1—2 см), узбагачаную арганічнымі рэшткамі шэрую праслойку. Ніжэй падзолістага гарызонту размяшчаецца ілювіяльны, узбагачаны жалезам і алюмініем.

Падзолістыя глебы маюць кіслую рэакцыю, нізкае ўтрыманне гумусу (менш за 1 %) і характарызуюцца ў цэлым нізкай урадлівасцю. Пры раскрыцці яны лёгка пераўтвараюцца ў ветравейныя пяскі. Урадлівасць падзолістых глеб павышаюць вапнаваннем, угнаеннямі, арашэннем[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads