Падмасамбхава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падмасамбха́ва (санскр.: पद्मसंभव; каля 717 — 762 гг.), таксама гуру Рынпачэ́ (тыб.: པདྨ་འབྱུང་གནས།) — індыйскі будысцкі філосаф, адзін з распаўсюджвальнікаў напрамку ваджраяна ў Тыбеце. У тыбецкім будызме разглядаецца як адно з увасабленняў Буды.
Remove ads
Біяграфія
Лічыцца, што нарадзіўся ў краіне Удыяна, якая на думку большасці сучасных даследчыкаў месцілася ў горнай мясцовасці на поўначы сучаснага Пакістана. Быў знойдзены мясцовым валадаром у кветке лотаса, таму і атрымаў сваё імя, якое значыла «народжаны ў лотасе». Выхоўваўся пры двары, але жадаў прысвяціць сваё жыццё духоўным пошукам. Падчас выканання сакральнага танца выпадкова забіў сына аднаго з прыдворных і быў выгнаны. Жыў на могілках, дзе займаўся духоўнымі практыкаваннямі, асвоіў ёгу, пазнаёміўся з вучэннем ваджраяны. Ужо да місіянерскай дзейнасці ў Тыбеце стаў знакамітым. Згодна паданню, валадар краіны Манды на тэрыторыі Хімачал-Прадэш быў раз'юшаны каханнем яго дачкі да філосафа-жабрака і прыняў рашэнне пакараць Падмасамбхаву смерцю, але алей, які прынеслі для яго спалення, ператварыўся ў свяшчэннае возера Рэвалсар.
У 749 г. быў запрошаны ў Тыбет валадаром Трысонгам Дэцэнам, калі тыбецкія дэманы запярэчылі будаўніцтву будысцкага кляштара. Падмасамбхава здолеў падначаліць іх і зрабіць сваімі памагатымі. Заснаваў каля Лхасы першы ў Тыбеце будысцкі кляштар Сам’е. Меў 25 вучняў, галоўным з якіх быў сам Трысонг Дэцэн. Наведваў розныя куты Тыбета і захоўваў там святыні, пазней 108 святынь былі знойдзеныя манахамі ньінгма. Вучаніца Ешэ Цаг’ял занатоўвала яго выказванні. Пасля заканчэння місіі ў Тыбеце паехаў на мяжу з Непалам, адкуль узнёсся на неба.
Remove ads
Спадарожніцы
У Падмасамбхавы было 5 тантрычных спадарожніц. Іх называюць «дакіні мудрасці» (гл. Рэлігія тыбетцаў) і «пяць умілаваных». Іх імёны:
- Мандарава Захора, князёўна з краіны Манды на тэрыторыі сучаснага штата Хімачал-Прадэш
- Белвонг Каласідхі — сірата, выхаваная Мандаравай
- Шак’я Дэві, князёўна з Непала, выгадаваная дзякуючы малаку малпаў
- Ешэ Цаг’ял, тыбецкая князёўна з роду Харчэн, жонка валадара Трысонга Дэцэна
- Ташы К’едрэн — жанчына-качэўніца з Гімалаяў
Remove ads
Праявы
У тыбецкай традыцыі Падмасамбхава мае 8 праяў:
- Гуру Ург’ен Даржэ Ченг
- Гуру Шак’я Сэнгэ
- Гуру Пема Г’ял-по
- Гуру Падмасамбхава
- Гуру Ладэн Чаксеэ
- Гуру Ньіма Одзэр
- Гуру Даржэ Драло
- Гуру Сэнгэ Дралог
Зноскі
- VIAF — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
- Buddhist Digital Archives — Buddhist Digital Resource Center. Праверана 9 мая 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads