Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Подільський державний аграрно-технічний університет) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага і інжынерна-тэхнічнага профілю, размешчаная ў горадзе Камянец-Падольскі.
Remove ads
Гісторыя
Вядзе адлік сваёй гісторыі ад стварэння сельскагаспадарчага факультэта Камянец-Падольскага дзяржаўнага ўкраінскага універсітэта (факультэт ўрачыста адкрыты 22 кастрычніка 1919 года). У 1921 г. сельскагаспадарчы факультэт універсітэта вылучыўся ў самастойны Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1954 г. у складзе Інстытута дзейнічаюць два факультэты: агранамічны (цяпер інстытут агратэхналогій) і заатэхнічны (цяпер біятэхналагічны). У 1995 г. на базе Камянец-Падольскага сельскагаспадарчага інстытута створана Падольская дзяржаўная аграрна-тэхнічная акадэмія. У 1997 г. у склад акадэміі ўвайшоў Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы саўгас-тэхнікум (цяпер каледж універсітэта). 13 ліпеня 2004 г. на базе Падольскай дзяржаўнай аграрна-тэхнічнай акадэміі створаны Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны універсітэт.
Remove ads
Структура
- Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны і тэхналогій у жывёлагадоўлі
- Эканамічны факультэт
- Інжынерна-тэхнічны факультэт
- Навучальна-навуковы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
- Навучальна-навуковы інстытут дыстанцыйнай адукацыі
- Навукова-даследчы інстытут крупяных культур імя О. Аляксеевай
- Навукова-даследчы цэнтр «Падолле»
- Батанічны сад
Каледжы
- Камянец-Падольскі каледж
- Новаўшыцкі каледж
- Снятынскі каледж
- Бучацкі каледж
- Шэпэціўскі каледж
- Кіцманскі каледж
- Хацінскі каледж
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads