Знаменка (Лагойскі раён)
вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка) (да 1969 года Падо́нкі) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лагойска, за 43 кіламетры ад Мінска, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы[3].
Remove ads
Гісторыя
На хвалі калектывізацыі быў створаны калгас «Чырвоныя Падонкі». Затым яго перайменавалі ў калгас імя Леніна. Вёска з’яўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавета.
У 1969 годзе дырэктар мясцовай школы ініцыяваў пераназванне Падонкаў у Знаменку.
Вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Знаменскага сельсавета.
Насельніцтва
- 148 жыхароў, 78 двароў (1997)[3]
Інфраструктура
Раней функцыянавала школа-васьмігодка, бібліятэка, сельскі клуб. Бібліятэку зачынілі ў 2007 годзе. Застаўся адзін сельсавет і крама.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 1978) — беларускі гісторык.
- Леанід Давыдавіч Куніца (1937—2005) — беларускі кардыёлаг.
- Пётр Васільевіч Калантай (1948—1990) — беларускі паэт.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фапшызму[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads