Падрыхтуйце вашы насоўкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падрыхтуйце вашы насоўкі (фр.: «Préparez vos mouchoirs») — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, які выйшаў у 1978 годзе. У 1979 годзе фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, прэмію «Сезар» за найлепшую музыку і быў намінаваны на прэмію «Залаты глобус» за найлепшы замежны фільм.
Remove ads
Сюжэт
Рауль, які вельмі любіць сваю жонку Саланж, занепакоены яе дэпрэсіяй і частымі недамаганнямі. Думаючы, што справа ў ім, ён прапануе ёй пачаць раман з іншым мужчынам, якім выпадкова аказваецца Стэфан, які абедаў у тым жа кафэ. Той шакаваны гэтай прапановай і спачатку адмаўляецца, аднак з далейшых зносін з Раулем даведаецца, што, відаць, адзінай дапамогай для Саланж будзе цяжарнасць. Паколькі Раулю не ўдалося дасягнуць гэтай мэты, той прапануе Стэфану паспытаць удачы.
Remove ads
У ролях
- Жэрар Дэпардзьё — Рауль
- Караль Лор — Саланж
- Патрык Дэвер — Стэфан
- Мішэль Серо — Сусед
- Рытон Лібман — Крысціян Белой
- Жан Ружэры — Месьё Белой
- Элеанора Хірт — Мадам Белой
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads