Падуздышная косць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падуздышная косць (лац.: os ilium) — парная косць, найбуйнейшая з трох касцей, якія фарміруюць лагвовую косць. Праз падуздышную косць лагвовая косць сучляняецца з хрыбетнікам.
Падуздышная косць сваім ніжнім аддзелам, які называецца целам (лац.: corpus ossis ilii), зліваецца з целамі астатніх касцей; верхняя, пашыраная і тонкая частка ўтварае крыло падуздышнай косці (лац.: ala ossis ilii), верхні S-падобны выгнуты край, які называюць грэбенем (лац.: crista iliaca). Спераду ён сканчваецца пярэдняй верхняй восцю (лац.: spina iliaca anterior superior), а ззаду — задняй верхняй восцю (лац.: spina iliaca posterior superior). Ніжэй за кожную з гэтых восцяў на пярэднім і заднім краях крыла маецца яшчэ па восці (лац.: spina iliaca anterior inferior і spina iliaca posterior inferior). Ніжэй за заднюю ніжнюю восць ляжыць глыбокая вялікая сядальная выразка (лац.: incisura ischiadica major), абмежаваная знізу сядальнай восцю (лац.: spina ischiadica), размешчанай ужо на сядальнай косці. Унутраная паверхня крыла падуздышнай косці гладкая, увагнутая і ўтварае падуздышную ямку (лац.: fossa iliaca). Назад і ўніз ад апошняй ляжыць так званая вушкападобная сустаўная паверхня (лац.: facies auricularis) — месца сучлянення з аднайменнай паверхняй крыжа, а ззаду і ўверх ад сустаўнай паверхні знаходзіцца грудаватасць (лац.: tuberositas iliaca), да якой мацуюцца звязкі. Падуздышная ямка аддзелена ад унутранай паверхні ніжэйлеглага цела падуздышнай косці дугападобнай лініяй (лац.: linea arcuata)[1].
Remove ads
Галерэя
- Падуздышныя косці ў шкілеце лагва чалавека пазначаны чырвоным
- Падуздышныя грабяні правай і левай падуздышных касцей
- Падуздышныя грабяні ў плане, від зверху
- У хударлявых людзей частка падуздышных грабянёў бачная праз скуру
- Падуздышныя грудкі правай і левай падуздышных касцей
- Дугападобныя лініі правай і левай падуздышных касцей
- Пярэднія верхнія падуздышныя восці правай і левай падуздышных касцей
- Пярэдняя ніжняя падуздышная восць правай падуздышнай косці
- Заднія верхнія падуздышныя восці правай і левай падуздышных касцей
- Праекцыі на паверхні цела задніх верхніх падуздышных восцяў
- Задняя ніжняя падуздышная восць правай падуздышнай косці
- Вялікая сядальная выразка правай лагвовай косці
- Крыжава-лагвовая паверхня правай падуздышнай косці
- Падуздышная ўзгорыстасць правай падуздышнай косці
- Сустаўная вушкападобная паверхня правай падуздышнай косці
- Падуздышная ямка правай падуздышнай косці
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads