Косць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Косць
Remove ads
Remove ads

Косць — разнавіднасць злучальнай тканкі, якая складае асноўную частку шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Косці выконваюць абарончую, апорную і рухавую функцыі, а таксама з’яўляюцца рэзервуарам мінеральных рэчываў[1].

Thumb
Кавалкі касцей.

Касцявая тканка змяшчае ў сабе пазаклеткавы матрыкс[en] з калагенавымі валокнамі, крышталізаваным кальцыем (у выглядзе гідроксіапатыту) і спецыялізаванымі клеткамі (астэацыты[en], астэабласты[en], астэакласты[en]), замацаванымі ў гэтым матрыксе[2].

Грэчаская назва косці ὀστέον (остэон) часта выкарыстоўваецца як прыстаўка ў медыцынскіх тэрмінах (напрыклад, астэапароз)[3]. Лацінская назва os выкарыстоўваецца ў сістэмах анатамічнай тэрміналогіі, такіх як Terminologia Anatomica, для наймення асобных касцей (напрыклад, os frontale, os capitatum, os coxae).

Remove ads

Класіфікацыя касцей

Thumb
Кампактная і губкаватая косць, а таксама перыёст плоскай косці.

Тыпы тканкі

Касцявая тканка падзяляецца на два асноўныя тыпы:

  • Кампактная косць — утварае шчыльную вонкавую абалонку касцей і пакрывае губкаватую косць[4].
  • Губкаватая (трабекулярная) косць — знаходзіцца пад кампактнай тканкай, атачае касцёвамазгавую поласць, дзе адбываецца ўтварэнне клетак крыві[5].

Косці паводле формы

Косці падзяляюцца на:

Remove ads

Клеткі і міжклеткавае рэчыва[11]

Thumb
Злева направа: астэацыт, астэабласт, астэагенная клетка, астэакласт

Клеткі: Астэагенныя (ствалавыя, паўствалавыя, астэабласты)

Асноўныя:

  • Астэацыты — спелыя касцявыя клеткі, функцыя якіх — абмен рэчываў у касці.
  • Астэабласты — ажыцяўляюць сінтэз бялкоў, утварэнне касцявой тканкі, адкладанне салей кальцыю.
  • Астэакласты — макрафаг (манацыт косткі), які рассмоктвае старую касцявую тканку.
Thumb
Малады касцявы матрыкс

Міжклеткавае рэчыва:

  • Асеін
  • Асеамукоід
Remove ads

Кровазабеспячэнне і інервацыя

Як правіла, праз кожную косць праходзіць адна пажыўная артэрыя[en]. Яна адыходзіць ад прылеглай артэрыі і прасякае косць праз пажыўны канал[en], жывячы яе ўнутраныя структуры — касцявы мозг, губкаватую косць і ўнутраны слой кампактнай косці. Касцявую артэрыю суправаджаюць вазаматорныя нервы, выконваючы задачу рэгуляцыі патоку крыві[12].

Парушэнне кровазабеспячэння косці можа прыводзіць да смерці касцявой тканкі — аваскулярнага некрозу[13].

Звязаныя структуры

Перыёст

Звонку косці пакрытыя неабходнай для іхняга функцыянавання валакністай тканкай перыёстам. Праз перыёст праходзяць сасуды, адказныя за сілкаванне вонкавага слоя кампактнай косці, а таксама адчувальныя нервы, здольныя рэагаваць на траўмы. Перыёст мае здатнасць да ўтварэння новай касцявой тканкі[14].

Касцявы мозг

Ўнутраныя паражніны косткі ўтрымліваюць мяккую, далікатную, багатую клеткамі і забяспечаную крывяноснымі сасудамі масу, званую касцявым мозгам (у птушак частка паражніны напоўнены паветрам). Адрозніваюць тры яго функцыяналныя станы: слізісты (желацінозны), чырвоны (або часта — міелоідны), і жоўты ці тлушчавы (найбольш распаўсюджаны). Асноўную форму складае чырвоны касцяны мозг, у ім назіраецца пяшчотная злучальна-тканая аснова, багатая сасудамі, вельмі падобныя на лейкацыты касцёвамазгавога або лімфатычныя клеткі, клеткі, афарбаваныя гемаглабінам і, якія лічацца пераходнымі да чырвоных крывяных цельцаў, бясколерныя клеткі, якія змяшчаюць ўнутры чырвоныя шарыкі, і шмат’ядравыя буйныя («гіганцкія») клеткі, так званыя міэлапласты.

Thumb
Крывятворная міелоідная тканка

Чырвоны (дзейны) касцявы мозг — гэта міелоідная тканка, якая, як і лімфоідная, складаецца з двух асноўных кампанентаў[15]: страмальнага — строма, якая служыць мікраатачэннем для гемапаэтычных (крывятворных) клетак, і гемальнага — форменныя элементы крыві на розных стадыях развіцця.[16]

Сторма ўтворана ратыкулярнай тканкай, асцеагеннымі, тучнымі, тлушчавымі, адвентіціальнымі, эндателіяльнымі клеткамі і міжклетачным рэчывам.

Жоўты (нядзейны) касцявы мозг — гэта тлушчавая тканка а з асобнымі астраўкамі (стромай) ратыкулярнай тканкі. Ён знаходзіцца ў касцёвамазговых каналах трубчастых костак і ў частках ячээк губчатага рэчыва касцей, у якіх замяшчае міелоідную тканку губчатага рэчыва. У дзяцей яшчэ няма жоутага касцявога мозгу, але ен паступова замяшчае чырвоны пасля надыходу 4 гадоў і заканчвае замяшчэнне ажно ў 12-18-гадовым узросце.

Слізісты касцяны мозг — халадцападобная, слізістая, бедная на клеткі кансістэнцыя. Ён утвараецца у чарапных і тварных касцях, якія развіваюцца.

Пры адкладзе ў страмальны кампанент асновы тлушчу і памяншэнні колькасці міелоідных элементаў чырвоны мозг пераходзіць у жоўты, а пры знікненні тлушчу і міелоідных элементаў ён набліжаецца да слізістага.

Касцяны мозг не мае нічога агульнага з галаўным і спінным мозгам. Ён не адносіцца да нервовай сістэмы і не мае нейронаў.

Касцяны мозг з’яўляецца найважнейшым крывятворных органам (гл. гемапоэз)

Remove ads

Асноўныя злучэнні касцей

Сіндэсмалогія — вучэнне аб злучэннях касцей.

Thumb
Каленны сустаў — рухомае злучэнне касцей
  • Нерухомае (бесперарыўная) — забяспечвае трываласць злучэння і выконвае ахоўную і апорную функцыю. Гэта швы чэрапа і інш.
  • Паўрухомае (паўперарыўнае) — дзейнічае як амартызатар, змякчае штуршкі і страсенні. Гэта храстковыя дыскі, якія звязваюць пазванкі.
  • Рухомае (перарыўнае/сустаў) — ажыццяўляе рух касцей у розных плоскасцях.
Remove ads

Утварэнне і развіццё

Косці развіваюцца з мезенхімы (зародкавай злучальнай тканкі) двума шляхамі:

  • Унутрымембранная асіфікацыя[en] — прамое ператварэнне мезенхімы ў косць[17].
  • Эндахандральная асіфікацыя[en] — ператварэнне храстковай мадэлі ў касцявую тканку[18].

У чалавека косці дасягаюць поўнага развіцця ў канцы пубертату. Дакладны ўзрост залежыць ад генетычных, сацыяльных і эканамічных фактараў, а таксама стану здароўя. У заходніх краінах звычайны ўзрост сталення шкілета складае 20-25 гадоў[19].

Касцявы ўзрост[en] вызначаецца з дапамогай метадаў медыцынскай візуалізацыі[en]. Звычайна для гэтага робіцца рэнтгенаўскі здымак невядучай рукі. У здаровых людзей узрост касцей супадае з сапраўдным узростам. Развіццё касцей можа быць запаволена такімі ўмовамі як напрыклад недаяданне і гіпатырэоз[en][20].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads