Пажар на шахце імя Кастэнкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пажар на шахце імя Кастэнкі
Remove ads

28 кастрычніка 2023 года на шахце імя Кастэнкі ў Карагандзінскай вобласці Казахстана адбыўся пажар[1]. Аварыя здарылася ў 2:33 на гарызонце мінус 100, глыбінёй каля 700 метраў[2]. На той момант у шахце знаходзіліся ад 227 да 252 чалавек, на паверхню вывелі 208[3].

Thumb
Лагатып кампаніі «АрселорМиттал Теміртау»

Загінулі 46 шахцёраў[4]. Каля 20 чалавек былі шпіталізаваны[5].

Прычынай меркавана паслужыў выбух газаметану ў лаве. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў распарадзіўся спыніць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з кампаніяй «АрселорМиттал Теміртау», якая валодае шахтай[6]. У Казахстане 29 кастрычніка быў абвешчаны днём жалобы[7]. Генеральная пракуратура Казахстана ўзбудзіла па факце аварыі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 277 КК Казахстана («Парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні горных або будаўнічых работ»)[3].

Пажар на шахце стаў найбуйнейшай па колькасці ахвяр прамысловай катастрофай за ўсю гісторыю незалежнасці краіны[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads