Пакаленне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пакаленне
Remove ads

Пакаленне — узроставая група людзей, фармаванне характару якіх адбываецца пад уплывам пэўных гістарычных падзей, эканамічных і культурных абставін. Гэта абумоўлівае падабенства і агульнасць некаторых індывідуальных характарыстык у выніку падобнага для прадстаўнікоў названых узроставых груп сацыяльнага вопыту.

Thumb
Чатыры пакаленні па жаночай лініі — немаўля, яго маці, бабуля і прабабуля.

Назвы пакаленняў

Пакаленням людзей, якія нарадзіліся пачынаючы з XX ст. даюць назвы. Амерыканскія дэмографы вылучаюць некалькі традыцыйных найменняў розных пакаленняў.

Заходнія пакаленні

  • Страчанае пакаленне (1883—1910);
  • Вялікае пакаленне (1911—1945);
  • Пакаленне бэбі-бум (1946—1956);
  • Разбітае пакаленне (1956—1964);
  • Пакаленне X (1965—1979);
  • Пакаленне Y (1980—1994);
  • Пакаленне Z (Глабальнае пакаленне; 1995—2012);
  • Пакаленне Alpha (з 2013).

Савецкія пакаленні

  • Піянеры (1911—1926);
  • Шасцідзясятнікі (1927—1945);
  • Пасляваеннае пакаленне (1946—1963);
  • Новае пакаленне (1964—1975);
  • Пакаленне перабудовы (1976—1981);
  • Дзеці Перабудовы (1985—1991).
Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads