Пакланенне мудрацоў (карціна Леанарда да Вінчы)
карціна Леанарда да Вінчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пакланенне мудрацоў» (італ.: Adorazione dei Magi) — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў галерэі Уфіцы. Замоўленая манахамі-аўгусцінцамі з кляштара Сан Доната ў Скапета ў 1481 годзе, яна так і засталася незавершанай, паколькі праз год мастак адбыў у Мілан, і заказчыкі, заклапочаныя тым, што яго адсутнасць зацягваецца, звярнуліся да Філіпіна Ліпі, чыё «Пакланенне мудрацоў» таксама знаходзіцца ў музеі Уфіцы.
Кампазіцыя «Пакланенні мудрацоў» Леанарда незвычайная і, як відаць, амаль не мае аналагаў у італьянскім жывапісе. На заднім плане віднеюцца разваліны нейкага палаца (па некаторых версіях — язычніцкага храма), вершнікі на конях, ледзь пазначаныя скалы ўдалечыні; у цэнтры карціны намалявана Марыя з нованароджаным Ісусам, акружаная паломнікамі, які прыйшлі пакланіцца Сыну Божаму. Свабоднае месца на пярэднім плане «прызначаецца» гледачу. Малады чалавек справа, меркавана — сам Леанарда ва ўзросце 29 гадоў.
Remove ads
Літаратура
- AA.VV. Galleria degli Uffizi. — Roma, 2003. — (I Grandi Musei del Mondo).
- Milena Magnano. Leonardo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — (I Geni dell’arte). — ISBN 978-88-370-6432-7.
- Bruno Santi. Leonardo // I protagonisti dell'arte italiana. — Firenze: Scala Group, 2001. — ISBN 88-8117-091-4.
- Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari. I tempi dell'arte. — Milano: Bompiani. — Т. 2. — ISBN 88-451-7212-0.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакланенне мудрацоў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads