Пакроў (Украіна)

горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Пакроў (Украіна)
Remove ads

Пакроў (укр.: Покров), да 2016 года — Арджанікі́дзэ (укр.: Орджонікідзе[1]) — горад абласнога значэння ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Арджанікідзеўскага гарадскога савета. Насельніцтва горада складае 41 894 чалавек (2022)[2].

Хуткія факты Пакроў, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Плошча горада складае 2,6 тыс. га. Размешчаны на левым беразе ракі Базаўлук у месцы ўпадзення ў яе рэк Салона  (руск.) і Кам'янка. Вышэй па цячэнні, на процілеглым беразе ракі Салона, размешчана сяло Шолахавэ, за 1 км ніжэй па цячэнні размешчана сяло Краснэ. Побач з горадам праходзіць аўтамабільная дарога Т0423.

Гісторыя

Thumb
Залатая пектараль з кургана Тоўста Магыла, IV ст. да н.э.

Вядомы археолаг Барыс Мазалеўскі ў 1971 годзе раскапаў курган Тоўста Магыла, у якім быў знойдзены знакаміты шэдэўр сусветнай антычнай культуры — залатая скіфская пектараль.

Недалёка ад горада, на тэрыторыі Кахоўскага вадасховішча, па старым рэчышчы Дняпра ў VIII—XI стагоддзях праходзіў знакаміты гандлёвы шлях з вараг у грэкі.

Горад знаходзіцца на былой тэрыторыі зямель казацкага Войска Запарожскага Нізавога. Менавіта тут больш як 300 гадоў назад знаходзіліся Базаўлуцкая і Чартамлыцкая Сечы. З апошняй было цесна звязаны жыццё і баявая дзейнасць казака Івана Сірко, магіла якога знаходзіцца ў сяле Капуліўка.

У 1883 годзе інжынер-геолаг Валяр'ян Домгер у басейне ракі Салона адкрыў багатыя радовішчы марганцавай руды, дзякуючы чаму на тэрыторыі будучага горада з'явіліся першыя шахцёрскія паселішчы. У 1886 годзе былі заснаваны Пакроўскія капальні і пачалася прамысловая распрацоўка марганцавай руды.

Афіцыйнай датай нараджэння горада лічыцца 1956 год, калі некалькі рабочых пасёлкаў, якія ўвтарыліся каля марганцавай рудні імя Арджанікідзэ, былі аб'яднаны ў горад Арджанікідзэ, названы ў гонар Серго Арджанікідзэ.

Спачатку здабыча марганцавай руды здзяйснялася падземным шахтавым спосабам. Але ў 1952 годзе пачалі здабываць марганцавую руду адкрытым метадам. У 1956 годзе ўпершыню ў сусветнай практыцы быў прапанаваны метад рэкультывацыі (аднаўлення) былых кар'ерных зямель. Менавіта ў той час горназдабыўныя прадпрыемствы былі аб'яднаны ў адно цэлае — Арджанікідзеўскі горна-ўзбагачальны камбінат, які стаў галоўным прадпрыемствам горада.

У 1965 годзе гораду Арджанікідзэ быў нададзены статус горада абласнога значэння.

21 лістапада 2014 годзе ў горадзе невядомыя павалілі помнік Леніну. 17 сакавіка 2016 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову аб перайменаванні горада, які атрымаў назву Пакроў. Пастанова набыла моц 2 красавіка 2016 года[3][4].

Remove ads

Славутасці

  • Дэндрапарк
  • Помнік атаману войска Нізавога Запарожскага Івану Сірко
  • Помнік Тарасу Шаўчэнку
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads